Агульная інфармацыя

Факультэт фінансаў і банкаўскай справы сёння – гэта каля 1400 студэнтаў дзённага і 1700-завочнага навучання; больш за 240 магістрантаў, суіскальнікаў і аспірантаў; каля 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў, аб’яднаных на пяці кафедрах. Факультэт выкарыстоўвае багаты сучасны айчынны і замежны вопыт падрыхтоўкі кваліфікаваных эканамістаў. Дастаткова адзначыць, што большасць банкаў Рэспублікі Беларусь узначальваюць нашы выпускнікі.

Акрамя займальнай вучобы, лепшых у ВНУ выкладчыкаў і выдатных аднагрупнікаў, вы зможаце ўдзельнічаць у культурна-масавым, спартыўным і навуковым жыцці факультэта! Ні адзін з вашых талентаў не застанецца незаўважаным, для гэтага ёсць усе магчымасці на факультэце! З першага дня вучобы вы адчуеце гэтую цёплую атмасферу факультэта фінансаў і банкаўскай справы і закахаецесь у яго, як і кожны член сям’і ФФБД!