Гісторыя факультэта

Факультэт фінансаў і банкаўскай справы (ФФБД) з’яўляецца найбуйнейшым і найстарэйшым факультэтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. На працягу свайго доўгага існавання факультэт фінансаў і банкаўскай справы займаўся падрыхтоўкай высокакваліфікаваных спецыялістаў у фінансава-банкаўскім кірунку.

Гісторыя факультэта пачынаецца з 1964 года, калі ён існаваў у рамках фінансава-эканамічнага факультэта. Да гэтага моманту падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» праводзілася на планава-эканамічным, а затым ўлікова-эканамічным факультэтах.

Першым дэканам, які ўзначаліў фінансава-эканамічны факультэт у 1964 годзе, стаў дацэнт А.В. Шашкоўскі. На працягу 10 гадоў А.В. Шашкоўскі займаўся каардынацыяй дзейнасці па развіцці факультэта.

Затым у перыяд з 1974 года па 1992 гг. пасаду дэкана займае прафесар Г.І. Краўцова. З 1992 па 1998 гг. дэканам факультэта фінансаў і банкаўскай справы становіцца дацэнт Г.К. Мультан, з 1998 па 2004 гг. – дацэнт В.С. Бас.

16 сакавіка 1992 г. з фінансава-эканамічнага факультэта быў выдзелены самастойны факультэт банкаўскага справы, дэканам якога працаваў прафесар С.С. Ткачук.

Аднак, у лістападзе 2002 г. Савет універсітэта прыняў рашэнне зноў засяродзіць падрыхтоўку эканамістаў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» на адным факультэце – факультэце фінансаў і банкаўскай справы.

У перыяд з 2004 па 2009 гг. факультэт узначальваў прафесар Н.І. Богдан.

У цяперашні час дэканам факультэта з’яўляецца Леснеўская Наталля Аляксееўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

На сённяшні дзень факультэт фінансаў і банкаўскай справы з’яўляецца адным з наймацнейшых факультэтаў універсітэта. Гэта больш за 1400 студэнтаў дзённай і звыш 1700 студэнтаў завочнай формы навучання; больш за 240 магістрантаў, суіскальнікаў і аспірантаў; каля 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Важнай добрай якасцю з’яўляецца сувязь універсітэцкай адукацыі з рэальным, фінансавым і банкаўскім сектарамі эканомікі. Сярод выкладчыкаў шмат практыкаў – кіраўнікоў банкаў, страхавых кампаній, буйных фінансавых структур. Наладжана практыка стажыровак выкладчыкаў за мяжой, удзелу ў міжнародных канферэнцыях.

На ўсіх адукацыйных узроўнях (спецыяліст (бакалаўр) – магістр – кандыдат навук – доктар навук) будуецца і развіваецца ўнікальная адукацыйная канцэпцыя падрыхтоўкі эканамістаў з веданнем банкаўскай дзейнасці, дзяржаўнага бюджэту і бюджэтаў мясцовага ўзроўню кіравання; фінансістаў – з веданнем асаблівасцяў знешнеэканамічнай дзейнасці.

У працэсе навучання студэнты атрымліваюць веды агульнатэарэтычнага цыклу, паглыблена вывучаюць дысцыпліны, якія раскрываюць сутнасць грашовых адносін, дзяржаўныя фінансы, фінансы прадпрыемстваў, аперацыі банкаў, інфармацыйныя тэхналогіі ў банкаўскай сферы.

У цяперашні час на факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях:

“Фінансы і крэдыт”;

«Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у банках».

У рамках спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» існуюць наступныя спецыялізацыі: Фінансы; Банкаўская справа; Падаткі і падаткаабкладанне; страхаванне; Фінансы і крэдыт у знешнеэканамічнай дзейнасці; Фондавы рынак; Фінансы і кантроль у сферы мытнай дзейнасці; Фінансавы менеджмент.

Усім выпускнікам факультэта па заканчэнні навучання прысвойваецца кваліфікацыя “эканаміст”.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 10.02.2012 № 89 з 2012 года ажыццяўляецца падрыхтоўка магістрантаў. Для рэалізацыі праграм II ступені вышэйшай адукацыі кафедры, якія выпускаюць спецыялістаў з паглыбленай падрыхтоўкай маюць неабходнае вучэбна-метадычнае забеспячэнне. Па кожнай дысцыпліне, замацаванай за кафедрай, сфарміраваны вучэбна-метадычныя комплексы.

Шмат увагі на факультэце надаецца навукова-даследчай працы. У складзе студэнцкага навуковага таварыства функцыянуюць студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Кіруюць даследчай працай студэнтаў вопытныя выкладчыкі са складу вядучых спецыялістаў.

Традыцыйна студэнты ФФБД становяцца пераможцамі міжнародных алімпіяд па фінансавых дысцыплінах, прызёрамі навуковых канферэнцый і форумаў.

Варта адзначыць, што факультэт займаецца актыўнай дзейнасцю не толькі па раскрыццю навуковага, але і творчага патэнцыялу ў студэнтаў. Несумненна, належная ўвага надаецца пытанням арганізацыі культурнага адпачынку, нацэленага на развіццё карпаратыўнай культуры, садзейнічанню раскрыцця творчага патэнцыялу, выяўленню эстэтычных патрэбаў вучнёўскай моладзі. На працягу шэрагу гадоў факультэт з’яўляецца адным з лідараў спартыўнай работы: у ліку яго студэнтаў – члены зборных каманд універсітэта, удзельнікі міжнародных спартыўных спаборніцтваў і турніраў.

Высокапрафесійны кадравы склад, супрацоўніцтва з банкамі і фінансавымі арганізацыямі, дзяржаўнымі ўстановамі, партнёрскія праграмы з замежнымі ВНУ – далёка не поўны пералік характэрных рыс ФФБД. Выпускнікі факультэта ўмацоўваюць пазіцыі нашай краіны ва ўсіх эканамічных і палітычных сферах.