Пра нас

Факультэт сёння – гэта больш за 1400 студэнтаў дзённага і больш за 1700 студэнтаў завочнага навучання; больш за 240 магістрантаў, суіскальнікаў і аспірантаў; каля 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў, якiя аб’яднаны на шасці кафедрах. Факультэт выкарыстоўвае багаты сучасны айчынны і замежны вопыт падрыхтоўкі кваліфікаваных эканамістаў для ўсіх сфер народнай гаспадаркі. Дастаткова адзначыць, што большасць банкаў Рэспублікі Беларусь ўзначальваюць нашы выпускнікі.

У працэсе навучання студэнты атрымліваюць веды агульнатэарэтычнага цыклу (эканамічная тэорыя, статыстыка, бухгалтарскі ўлік, аналіз гаспадарчай дзейнасці, маркетынг і інш.). Паглыблена вывучаюць дысцыпліны, якія раскрываюць сутнасць грашовых адносін, дзяржаўныя фінансы, фінансы прадпрыемстваў, аперацыі банкаў, інфармацыйныя тэхналогіі ў банкаўскай практыцы.

На факультэце былі распрацаваны і рэалізаваны асноўныя мэты ў галіне якасці. На пастаяннай аснове да іх ставяцца маніторынг рынку працы, пашырэнне ўзаемадзеяння з спажыўцамі, забяспячэнне высокай якасці навучання, развіцця навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, узроўню выхаваўчага працэсу і ідэалагічнай працы, метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу, укаранення новаўвядзенняў у адукацыйную дзейнасць, інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору.