Кафедра грашовага звароту, крэдыту і фондавага рынку

Загадчык кафедры: Румянцава Аксана Ігараўна, дацэнт, кандыдат эканамічных навук.
Адрас: пр. Партызанскі 26, каб. 1002, 1004 корпус 1.
Тэл./ факс: +375 17 209-78-59 – заг. кафедры, унутр. тел. 16-63.
Электронная пошта: kdok@bseu.by.

Кафедра грашовага звароту і крэдыту як самастойнае падраздзяленне факультэта фінансаў і банкаўскай справы была ўтворана ў 1965 годзе. У 1991 годзе ператворана ў кафедру банкаўскай справы, а ў лістападзе 2002 года на базе адной з самых буйных кафедраў універсітэта утварыліся дзве: кафедра грашовага звароту і крэдыту і кафедра банкаўскай справы. З чэрвеня 2005 г. загадчыцай кафедры з’яўляецца канд. эканом. навук, дацэнт Румянцава Аксана Ігараўна.

Кафедра выпускае студэнтаў наступных спецыялізацый спецыяльнасці 1-25 01 04 «Фінансы і крэдыт»:
1) «Фондавы рынак»;
2) «Банкаўская справа» (ВШКБ, завочная форма атрымання другой вышэйшай адукацыі).
На кафедры таксама арганізавана падрыхтоўка навуковых і выкладчыцкіх кадраў праз сістэму магістратуры і аспірантуры.
Выкладае дысцыпліны магістарскай падрыхтоўкі па адукацыйнай праграме, якая фармiруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы (практыка-арыентаваная магістратура):
— Праблемы банкаўскай сістэмы ва ўмовах глабалізацыі;
— Арганізацыя і рэгуляванне фінансавых рынкаў;
— Сучасныя тэндэнцыі функцыянавання рынку каштоўных папер;
— Прафесійная дзейнасць на рынку каштоўных папер;
— Фінансавая інжынерыя;
— Аперацыі банкаў на фінансавым рынку;
— Тэндэнцыі грашова-крэдытнага рэгулявання ва ўмовах глабалізацыі;
— Валютная гарманізацыя ў Адзінай эканамічнай прасторы;
— Дзейнасць НКФО на фінансавым рынку;
— Фінансавыя рызыкі ва ўмовах глабалізацыі;
— Банкаўскія рызыкі і метады кіравання імі;
— Фондавая біржа;
— Вытворныя фінансавыя інструменты;
— Манетарная палітыка ў транзітыўнай эканоміцы;
— у рамках спецыяльнасці Фінансы – грашовае абарачэнне і крэдыт.

Практыка-арыентаваная магістратура па дысцыплінах:
— Праблемы банкаўскай сістэмы ва ўмовах глабалізацыі;
— у рамках спецыяльнасці Фінансы – грашовае абарачэнне і крэдыт.

У цяперашні час на пастаяннай аснове на кафедры працуе 16 супрацоўнікаў. З іх: 2 прафесары, доктара эканамічных навук, 8 дацэнтаў, кандыдаты эканамічных навук, 6 асістэнтаў. Усе выкладчыкі маюць шматгадовы практычны вопыт педагагічнай і навуковай дзейнасці. Праца шэрагу выкладчыкаў высока ацэнена дзяржавай, яны маюць ганаровыя званні і ўзнагароды.

На працягу многіх гадоў кафедра ажыццяўляе супрацоўніцтва з вядучымі спецыялістамі Нацыянальнага банку, камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь.

Выкладчыкі кафедры (якая выпускае) не толькі праводзяць навучальныя заняткі па выкладаемых дысцыплінах, але і ажыццяўляюць кіраўніцтва навучальнай, вытворчай і пераддыпломнай практыкай студэнтаў, дыпломнымi работамi, арганізацыяй працы Дзяржаўных экзаменацыйных камісій, кіруюць магістрантамi, суіскальнікамi, аспірантамi, а таксама выконваюць іншыя віды работ, неабходных для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для банкаўскай сістэмы, для ўдзельнікаў фондавага рынку Рэспублікі Беларусі.

Кафедра выкладае дысцыпліны, якія з’яўляюцца базавымі не толькі для спецыяльнасцяў і спецыялізацый факультэта, але і для спецыяльнасцяў іншых факультэтаў універсітэта. У прыватнасці, гэта такія курсы як:
— Аналіз дзейнасцi банкаў і фондавай біржы;
— Грашовае абарачэнне і крэдыт;
— Грашова-крэдытнае рэгуляванне;
— Грошы, крэдыт, банкі;
— Дзейнасць удзельнікаў рынку каштоўных папер;
— Манетарная палітыка і банкаўскі нагляд;
— Арганізацыя дзейнасці фондавай біржы;
— Рынак каштоўных папер;
— Улік аперацый з каштоўнымі паперамі;
— Фінансавыя рызыкі;
— Фондавы рынак;
— Цэнтральны банк на фондавым рынку.

Па кожнай з дысцыплін распрацаваны тыпавыя і рабочыя праграмы. Выкарыстоўваюцца сучасныя метады навучання з выкарыстаннем ТСН.

Асноўныя навуковыя інтарэсы выкладчыкаў кафедры звязаны з яе профілем. Кафедра ўдзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў для айчыннай банкаўскай сістэмы, фондавага рынку Рэспублікі Беларусь. З улікам гэтага даследавання грунтавалiся галоўным чынам на ацэнцы ўплыву фондавага рынку на грамадскае ўзнаўленне, на распрацоўцы праблемы развіцця банкаўскай сістэмы, удасканалення валютнай палітыкі ў краіне, развіцця інструментаў грашова-крэдытнага рэгулявання і інш.

Выкладчыкі кафедры удзельнічалi ў распрацоўцы, абмеркаваннi, рэцэнзаваннi шэрагу праектаў Законаў Рэспублікi Беларусь, нарматыўных актаў, палажэнняў Нацыянальнага банку, іншых міністэрстваў і ведамстваў. У выніку была закладзена прававая аснова стварэння нацыянальнай банкаўскай сістэмы і функцыянавання эмісійнага банку незалежнай дзяржавы. Шэраг выкладчыкаў кафедры з’яўляліся членамі экспертных Саветаў Савета Міністраў РБ, кансультацыйнага Савета Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, працавалі па заданнi камісій Нацыянальнага Сходу Рэспублікі, супрацоўнічалі з Асацыяцыяй беларускіх банкаў, камерцыйнымі банкамі, прадстаўніцтвамі Сусветнага і іншых замежных банкаў.

Члены кафедры былі ўдзельнікамі шматлікіх айчынных і замежных (міжнародных) навуковых канферэнцый і эканамічных форумаў (ЗША, Германія, Польшча, В’етнам, Кітай, Чэхія, Расія, Украіна, Малдова, краіны Прыбалтыкі і інш.)