Студэнцкія Суполкі

Многія працадаўцы пры адборы маладых спецыялістаў на розныя вакансіі аперуюць сваім рашэннем, спасылаючыся не толькі на паспяховасць студэнтаў у вучэбнай дзейнасці, але таксама робячы акцэнт на іх актыўную студэнцкую пазіцыю. Дзейнасць у навуковых праектах, міжнародных канферэнцыях, старт-апаў, публікацыі ў эканамічных часопісах, удзел у творчых конкурсах, удзел у органах студэнцкага самакіравання – усе гэтыя віды дзейнасці сведчаць аб тым, што студэнт мае высокую жыццёвую пазіцыю, валодае упартасцю, актыўнасцю і мэтанакіраванасцю.

Кожны студэнт мае права ўступіць у такія арганізацыі, як Студэнцкі савет, Студэнцкі прафсаюз, Пярвічная арганізацыя БРСМ, Клуб выпускнікоў БДЭУ, Клуб Эканаміст, Пярвічная арганізацыя АСВОД.

Несумненна ФФБС запрашае студэнтаў ўступаць у студэнцкія органы самакіравання, якія займаюцца каардынацыяй навуковай, вучэбнай, культурна-масавай, спартыўнай і інфармацыйна-асвятляльнай дзейнасцю сярод сваіх аднагодкаў.