Гараскоп поспехаў

Ці шмат сярод студэнтаў БДЭУ тых, хто верыць у гараскопы?
Менавіта гэта і спрабавалі даведацца хлопцы з Студрады ФФБД.

29 лістапада на галоўнай змене ў самым ажыўленым месцы нашага універсітэта (пераход на 3 паверсе) адбылася акцыя “Гараскоп поспеху”

Студэнтам прапаноўвалася вызначыць стыхію свайго знака задыяку і, калі студэнт выбіраў правільна, то ён браў салодкі прыз з гараскопам на сённяшні дзень

Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы, хлопцы засталіся задаволеныя і сваімі ўяўленнямі і салодкімі прызамі.