З Новым 2019 Годам

Дарагія студэнты і выкладчыкі!

Хочам павіншаваць Вас з насталым Новым годам! Хай гэты новы год 2019 будзе настолькі незвычайным, чароўным і запамінальным, што нават праз шмат гадоў вы змаглі б успомніць пра яго з усмешкай на твары і станоўчымі эмоцыямі. Як вядома, свіння з’яўляецца сімвалам поспеху і дабрабыту, таму давайце пачнем гэты год без дурных думак у галаве, дрэнных успамінаў, непатрэбнай зайздрасці і пустых перажыванняў. 2019 год несумненна стане цікавым для нас усіх.